Справа аб “масавых беспарадках”: абвінавачанні прад’яўленыя 17 фігурантам
Абвінавачванні па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса прад’яўлены яшчэ сямі фігурантам справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ. Агулам абвінавачанні прад’яўленыя 17 з 21 затрыманага. Гэта датычыцца Віктара Данілава, Андрэя Дундукова, Андрэя Комліка-Ямаціна, Мікалая Міхалькова, Яна Міхалькова, Дзмітрыя Новіка і Цімура Пашкевіча. Усе, акрамя кіраўніка бабруйскага клуба “Патрыёт” Мікалая Міхалькова, былі затрыманыя...