Куды падзеўся джып са зброяй, які прарываўся на беларускай мяжы
У ноч на 20 сакавіка, у 1 гадзіну 45 хвілін на памежным пункце пропуску “Аляксандраўка” беларуска-украінскай мяжы адбываецца надзвычайнае здарэнне. “Кіроўца Jeep збіў шлагбаум, праехаў праз сродак прымусовага спынення і, атрымаўшы механічныя пашкоджанні, распачаў спробу прарыву ўглыб тэрыторыі Беларусі. Для затрымання памежнікі ўжылі табельную зброю”, ― гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Памежнага камітэта. Зброя, знойдзеная ў...