Кадукі, лазнікі і ваўкалакі! З’явіўся першы беларускі серыял жахаў
Памятаеце, у маленстве самыя страшныя кнігі з беларускімі пачварамі, лесавікамі ды дамавікамі, якія мы нават баяліся адгортваць, каб істоты не скочылі напрост на нас са старонак? Акурат па матывах беларускіх легендаў і паданняў і створаны першы беларускі серыял жахаў на беларускай мове «Заклятыя Скарбы». Рэжысёрам і ідэйным натхняльнікам «Заклятых Скарбаў» стаў малады таленавіты кінематаграфіст Серж...