У Лідзе зноў назіралі “амаль тарнада” (відэа)
У Лідзе зноў назіралі “амаль тарнада” — відавочцы знялі на відэа незвычайную прыродную з’яву і выклалі ролік у суполку НЗ Беларусь Вконтакте. На відэа бачны характэрны “слуп”, які рухаўся на адкрытай мясцовасці, хоць і без кручэння, адзначае Еўрарадыё. Раней падобную з’яву ў Лідзе бачылі ў мінулым месяцы.