У Лідзе ўсталююць помнік князю Гедыміну
Рэспубліканскі мастацка-экспертны саветам пры Міністэрстве культуры Беларусі ўхваліў эскіз помніка князю Гедыміну. Пераможцамі конкурсу прызнаныя скульптары Сяргей Аганаў, Вольга Нячай і архітэктар Сяргей Багласаў, паведамляе газета «Культура». Цяпер трэба зрабіць рабочую мадэль у маштабе 1:4 ад рэальнага памеру (гэта мае адбыцца ўжо ў першай палове верасня) і больш дакладна прапрацаваць дэталі.