Беларускія музыкі выступяць на фэстывалю Манюшкі ў Польшчы
Некалькі сотняў сьпевакоў і музыкаў з Польшчы й замежжа выступяць падчас Міжнароднага фэстывалю Станіслава Манюшкі, які пачынаецца ў гарадку Кудова-Здруй (Kudowa-Zdrój) на поўдні Польшчы, паведамляе Польскае радыё. Падчас інаўгурацыйнага канцэрту можна будзе праслухаць фрагмэнты опэр Станіслава Манюшкі, у тым ліку опэр „Галка” й „Страшны двор” у інтэрпрэтацыі салістаў, хору й аркестра Вроцлаўскай опэры пад […]