«Гэта ўжо іншы свет» — Святлана Алексіевіч выйшла з Расейскага ПЭН-цэнтра
Рашэнне выйсці з нацыянальнага цэнтра міжнароднай пісьменніцкай арганізацыі нобелеўская лаўрэатка пацвердзіла Радыё Свабода. Фармальнай падставай для апошняга канфлікту ў Расейскім ПЭН-цэнтры стала выключэнне з яго шэрагаў пісьменніка Сяргея Пархоменкі. Пры канцы мінулага году ён разам з іншымі сябрамі арганізацыі звярнуўся да Уладзіміра Пуціна з просьбай памілаваць украінскага рэжысёра Алега Сянцова. Сянцоў адбывае 20-гадовы тэрмін па...