Фотафакт: «Товары из Белоруссии» у ДНР
У падкантрольным сепаратыстам Данецку прадаюць тавары з Беларусі. Пра гэта сведчыць фотарэпартаж, які зʼявіўся на старонцы vlada.io. Фотаздымкі былі зробленыя на стыку 2016 і 2017 гадоў. Адзін з іх паказвае рэкламу бытавой тэхнікі з «России и Белоруссии». Яшчэ адна прапанова беларускага тавару – сыр, які вырабляюць у Кобрыне, паведамляе Белсат.