Усё мала: выяўлена новая шыкоўная рэзідэнцыя Лукашэнкі каля Шэршуноў (відэа)
Паселішча Шэршуны Менскага раёну да сёння мільгала ў навінавых стужках толькі з дзвюх прычынаў: у 2009-м у блізкай вайсковай частцы жаўнеры загуляліся ў дзедаўшчыну ды забілі свайго 21-гадовага саслужыўца, а ў 2012-ым мясцовыя знайшлі незаконны могільнік быдла, поўны тушаў здохлых свіней. Але галоўную таямніцу гэтых мясцінаў берагуць гэтак старанна, што жыхары Шэршуноў гавораць пра яе...