«Белшына» помсціць працаўніку за ўдзел у выбарах?
Зборшчыка пакрышак Бабруйскага шыннага камбіната Рыгора Спасюка пазбавілі прэміі за вытворчы брак. Працаўнік сцвярджае, што гэта помста за актыўную палітычную пазіцыю і ўдзел у выбарах. Жыхар Бабруйска Рыгор Спасюк – сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада». На «Белшыне» працуе з 1988 года зборшчыкам пакрышак 6-га разраду. У 2016 годзе спадар Рыгор балатаваўся ад «Грамады» на выбарах...