Беларусь на 100-гадовых фотаздымках і цяпер. Змянілася?
Сёння — роўна 145 гадоў з дня нараджэння беларуска-польскага фотамастака Яна Булгака, бацькі нашай фатаграфіі. Булгак пабываў у розных беларускіх гарадах і глыбінках і заўсёды рабіў там цікавыя кадры — найперш архітэктурныя. Паказваем, як у 20-м стагоддзі выглядалі Мір і Нясвіж, Крэва і Навагрудак, Гродна, Пінск і Слонім.