Художественный пленэр Заславский Спас приглашает людей к творчеству
Нетnbsp; яблоку раздора - духовный посыл Яблочного Спаса,nbsp; этот девиз подхватили участники и организаторы благотворительного художественного пленэра Заславский Спас. Два дня форум проводится в древнем городке Беларуси, приглашая людей и к творчеству, и к храму.nbsp; bНаталья Бордиловская/bnbsp; с места события (видео).br
br
Ужо трэці год у Заслаўі спрачаюцца: які ўраджай на другі Спас большы - яблычны ці творчы? Ініцыятыва мастачкі Анастасіі Балыш, падтрыманая Праваслаўнай царквой, аб'яднала дзясяткі, нават сотні маленькіх і дарослых, прафесійных і майстроў-аматараў не толькі з розных куткоў Беларусі, але і замежжа. Хтосьці малюе з натуры, ля Праабражэнскага сабора, а некаторыяnbsp; ствараюць дыстанцыйна. Потым напярэдадні форуму дасылаюць свае творы па пошце. Умовы ўдзелу - пісаць не толькі пра царкву і Яблычны Спас, але ўвогуле пра светлы бок жыцця і чалавека, пра гармонію з Сусветам і паміж сабой.br
br
Розныя жанры і розныя мастацкія тэхнікі, прыёмы. Ля сцен храма разгарнулася вольная экспазіцыя ўжо гатовых работ. Але папаўненне будзе, яно літаральна зараз у руках вось гэтых стваральнікаў. За імправізаванымі столікамі і мальбертамі, а то і проста на траве ідзе асаблівае жыццё, вынікі якогаnbsp; не толькі задаволяць саміх мастакоў, але і парадуюць гледачоў. Мэта пленэра - далучыцца да добрых спраў і выратавання тых, каму сёння няпроста.nbsp;br
br
Вынікам фэсту стане выстава-кірмаш у мясцовым музеі. Мастакі мараць, каб іх работы купілі, бо грошы ад продажу яны накіруюць у шпіталь на лячэнне анкалагічна хворых дзетак. Іх у Заслаўі шасцёра.br
br
Дзеці - дзецям. 9-гадовая выхаванка студыі Алоўкі са Смалявіч паказвае сваю работу ў тэхніцы гратаж ці царапка. Храм і яблыкі. Свой шэдэўр дзяўчынка прадае ўпершыню, сарамліва, але просіць купіць.br
br
Прафесійны і вядомы ў мастацкіх колах аўтар Віктар Данілаў сёння прымае ўдзел у спасаўскім пленэры, а ўмоўна заўтраnbsp; запросіць на свой мастацкі праект. Майстар ладзіць экалагічную арт-пляцоўку. На яе будзе запрашаць вучняў, маладых і зусім юных мастакоў, каб пісаць “на паветры, праз пэндзаль і фарбы заяўляць пра стваральнасць. Творчасць выратуе свет! - такі светапогляд імкнуцца перадаць вучням старэйшыя майстры. Такі дэвіз усіх, хто сабраўся ля храма.br
br
У гэты час Заслаўскі Спас ужо фінішаваў. Выстава работ перамяшчаецца ў мясцовы музей, чакае наведвальнікаў, дае рэальны шанц аказаць канкрэтную дапамогу канкрэтна дзецям, хворым на рак.br
br
br